Беларуская Служба

Польская Пошта ўводзіць новую паслугу  — дастаўка жывых пчол 

14.04.2025 18:21
Пчолы апыляюць каля 70%  харчовых культур у свеце, што робіць іх незаменнымі для сельскай гаспадаркі і садаводства, а значыць, для глабальнай харчовай бяспекі.
Poczta Polska        .      51,6 . .
Poczta Polska — гэта найбуйнейшы паштовы аператар на польскім рынку. На прадпрыемстве працуе больш за 51,6 тыс. чалавек. Poczta Polska/mat. pras.

Пчалярскія і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, а таксама індывідуальныя жывёлаводы цяпер могуць карыстацца новай паслугай дзяржаўнага прадпрыемства Poczta Polska — дастаўкай жывых пчол

Магчымасць бяспечнай дастаўкі жывых пчол прадстаўляецца ў рамках паслугі Pocztex, і гэта першая паслуга такога тыпу ў Польшчы. Працэдуры былі распрацаваны ў супрацоўніцтве з экспертамі Польскай асацыяцыі разводчыкаў пчаліных матак.

«У Польшчы зарэгістравана каля 100 тысяч пчаляроў. Дзякуючы высокім стандартам транспарту пчол мы падтрымліваем развіццё пчалярства і спрыяем захаванню біяразнастайнасці», —  перакананая экспертка  асацыяцыі Моніка Лелень.

Пчолы апыляюць каля 70%  харчовых культур у свеце, што робіць іх незаменнымі для сельскай гаспадаркі і садаводства, а значыць, для глабальнай харчовай бяспекі.

Poczta Polska — гэта найбуйнейшы паштовы аператар на польскім рынку. На прадпрыемстве працуе больш за 51,6 тыс. чалавек.

PAP/эж